• RU
    EN BR CH
Поделиться

ЭТНА шляхетна, Шляхетны смак Радзімы

Самы любімы мясны прадукт мы ўспамінаем не па этыкетцы, а па смаку.

Па смаку, знаёмым з дзяцінства, калі прыязджаеш да бабулі ў вёску, заходзіш у дом з дарогі, а там ужо накрываюць на стол. Хлеб нарэзаны, бульба толькі з печы, з пограба дасталі агуркі, а побач — сала, каўбаса, паляндвіца, сальцісон. Усё сваё, хатняе, простае. І менавіта гэта запамінаецца на ўсё жыццё.

Нашы бабулі і дзядулі ніколі не казалі пра «прэміяльны прадукт» або «асаблівую рэцэптуру». Проста ведалі: для родных трэба  рабіць добра. Не эканоміць на галоўным, не спяшацца, не хаваць смак мяса за непатрэбнымі дадаткамі. Калі ўжо ставіш на стол
— стаў самае лепшае, каб не сорамна было пачаставаць дзяцей, суседзяў, гасцей, самых блізкіх людзей.

У «ЭТНА Шляхетна» мы хацелі захаваць менавіта гэтае стаўленне. Мы ўклалі ў слова «шляхетнасць» тое, што заўсёды было каштоўным для нашых людзей: сапраўднасць, сумленнасць, якасць і павагу да свайго. Да роднага смаку, да беларускай традыцыі, да працы чалавека. Таму мы збераглі традыцыйныя рэцэпты, выкарысталі сыравіну з уласнай базы і пакінулі месца ручной працы і  чалавечай увазе.
За плячыма Ашмянскага мясакамбіната — 125 гадоў працы. А вялікі досвед вучыць галоўнаму: смак нельга падмануць. Чалавек  можа не ведаць усіх дэталяў вытворчасці, але адразу адчувае, калі прадукт зроблены з павагай — да мяса, да рэцэпта, да дома, у які яго прынясуць, і да людзей, што ў ім жывуць.

«ЭТНА Шляхетна» — гэта сала, паляндвіца, хатняя каўбаса і сальцісон для тых выпадкаў, калі хочацца паставіць на стол нешта  такое, што кране сэрца. Для сямейнага абеду, для сустрэчы з роднымі, для свята, для падарунка блізкаму чалавеку.

Частуйцеся на здароўе!

Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться